Выяўленыя парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі ліквідаваны

Важнае Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Інспекцыя па наглядзе і прафілактыцы Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях разам з Дзятлаўскім вытворчым участкам ЧУУП “Гродзенскі абласны камбінат супрацьпажарных работ” правялі маніторынгі стану пажарнай бяспекі ва ўстановах адукацыі Дзятлаўскага раёна, а таксама ў ТАА “Вардо” кафэ-бара “Зорны”.

У час маніторынгу вялікая ўвага надавалася выкананню заканадаўства аб пажарнай бяспецы пры ажыццяўленні тэхнічнага абслугоўвання сістэм пажарнай аўтаматыкі на дадзеных аб’ектах.

Выяўленыя парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі ліквідаваны ў поўным аб’ёме ва ўстаноўленыя тэрміны.

 

Марта МІЛАШ,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup