Правілы эксплуатацыі газавых катлоў

Важнае Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Пры карыстанні ацяпляльнымі газавымі катламі заўжды неабходна памятаць правілы іх эксплуатацыі, устаноўкі і захоўвання, каб пазбегнуць рызыкі для жыцця і здароўя.

Найбольш небяспечны збой у рабоце газавага катла – калі тухнуць усе гарэлкі, уключаючы запальнік. У памяшканні будзе збірацца газ, што можа прывесці да выбуху. Вельмі небяспечна, калі адсутнічае цяга ў коміне, знікае напружанне, тухне запальнік. У аварыйных сітуацыях неабходна спыніць падачу газу да гарэлак катла ўручную або аўтаматычна.

Па сучасных нормах бяспекі ў памяшканні кацельні трэба ўстанаўліваць газааналізатар, які будзе сігналізаваць аб небяспечнай канцэнтрацыі газу ў памяшканні, а таксама аварыйны электрамагнітны клапан, які будзе рэагаваць на сігналы газааналізатара і аўтаматычна спыняць падачу газу ў кацёл пры з’яўленні небяспекі.

Газавае абсталяванне павінна падвяргацца штогадовай праверцы і абслугоўванню спецыяльнымі службамі.

Каб пазбегнуць небяспечных сітуацый, трэба строга выконваць шэраг простых мер. Забаронена захоўванне выбухованебяспечных і гаручых матэрыялаў у памяшканні кацельні (бензін, фарбы, лакі, папера, дровы). Пры з’яўленні паху газу неабходна неадкладна спыніць яго падачу да катла. Адчыніць усе вокны і добра праветрыць пакой, затым выклікаць газавую службу. Нельга прыхінаць прадметы да катла, які працуе (мінімальная адлегласць – 200 мм). Неабходна забяспечыць бесперашкодны прыток паветра да катла, перыядычна правяраць кантроль ціску цепланосьбіта ў сістэме ацяплення, ахоўную накрыўку назіральнага акна пастаянна трымаць закрытай, каб не дапусціць уцечкі дымавых газаў.

Таццяна КЛАЧКО,
дзяржаўны інспектар Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup