Калядныя гулянні праходзілі па ўсім Дзятлаўскім раёне

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

Удзельнікі мастацкай самадзейнасці Вензавецкага, Новаяльнянскага, Гезгалаўскага, Жукоўшчынскага, Казлоўшчынскага, Дварэцкага, Раклевіцкага дамоў культуры правялі вясёлыя тэатралізаваныя абрады.

Калядоўшчыкі ў традыцыйных народных касцюмах віншавалі гаспадароў дамоў, куды заходзілі, са святам, спявалі песні, жадалі ўсім дабрабыту і здароўя ў будучым годзе.

Іх з радасцю сустракалі ў кожным доме, бо, па традыцыі, для сям’і гэта азначала шчасце і багацце на цэлы год. Гасцям шчыра дзякавалі і абавязкова шчодра адорвалі прысмакамі.

Для жыхароў Хвінявічаў і Парэчча творчы калектыў сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага цэнтра культуры разам з дзіцячым клубам аматараў беларускай народнай творчасці “Святліца” правёў абрад “Калядная казка”. Добрыя словы і пажаданні са святам гучалі ад казачных герояў, а галоўны сімвал новага года – Пацучок радаваў усіх прыемнымі прадказаннямі.

Работнікі Данілавіцкага дома культуры зладзілі шчадроўскую варажбу ў рамках этнапраекта “Народнаму скарбу — век векаваць”. З цікавасцю і чаканнем толькі добрага варажылі і дарослыя, і дзеці.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup