Дзяцей збірае «Вясёлка»

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Кожныя канікулы ў Лявонавіцкай базавай школе збірае дзяцей школьны аздараўленчы лагер “Вясёлка”, дзе ўсе знойдуць сабе занятак па душы.

Гэта самыя розныя конкурсы, займальныя віктарыны, незабыўныя падарожжы, спартыўныя баталіі, вытворчыя экскурсіі, сустрэчы з прадастаўнікамі розных прафесій і цікавымі людзьмі. Выхавальнікі робяць усё, каб выхаванцам было весела і цікава праводзіць свае канікулы, ствараючы атмасферу супрацоўніцтва і сумеснай творчасці, добразычлівых узаемаадносін паміж выхаванцамі.

Не сталі выключэннем і зімовыя канікулы. Кожны дзень у лагеры “Вясёлка” меў сваю назву: дзень сустрэчы, у чаканні цуда, навагодняя перазагрузка, у гасцях у казкі, дзень эрудытаў.

Кожны дзень быў для выхаванцаў своеасаблівым, але найбольш запомнілася выхаванцам 30 снежня, таму што гэта быў час правядзення навагодняга ранішніка, які прайшоў пад назвай “Навагодняя перазагрузка”. Напярэдадні ўсе разам з фантазіяй і выдумкай майстравалі сабе карнавальныя касцюмы, рэпетыравалі і ўжываліся ў свае “казачныя” ролі. І вось доўгачаканы дзень наступіў: у зале з’яўляюцца Лясун і Баба Яга, якія збіраюцца сустракаць Новы год прыгожымі і ў новым абліччы, і дапаможа ім стыліст, калі яны адгадаюць загадкі. Са з’яўленнем Дзеда Мароза і Снягуркі пачаліся навагоднія карагоды і вясёлыя гульні “Лепшы снегавік”, “Навагодні абаранак”, “Якія бываюць ёлачкі”, усіх удзельнікаў чакалі прызы і падарункі.

На навагодні ранішнік да вучняў школы завіталі прадстаўнікі Дзятлаўскага лясгаса, якія ўручылі салодкія падарункі членам школьнага лясніцтва і пажадалі поспехаў у такой патрэбнай справе і далейшага плённага супрацоўніцтва з лясгасам. Такой незапланаванай сустрэчы ўсе былі вельмі рады. Таму навагодняя дыскатэка і гульні ладзіліся доўга.

Хутка праляцелі дні ў школьным лагеры, але “Вясёлка” зноў гасцінна прыме сваіх наведвальнікаў на наступных канікулах.

 

Вольга ШАЛЕСНАЯ,
старшы выхавальнік

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup.