Дзе навучыцца ваеннай справе?

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Выбар прафесіі – адзін з самых адказных і складаных этапаў у жыцці кожнага маладога чалавека.

Выбраўшы прафесію афіцэра, малады чалавек авалодвае прэстыжнай і запатрабаванай спецыяльнасцю, якая дазволіць з упэўненасцю глядзець у будучыню. Менавіта такую магчымасць прадастаўляе Ваенная акадэмія, якая з’яўляецца галоўным носьбітам традыцый ваеннай адукацыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Асноўнымі структурнымі падраздзяленнямі акадэміі з’яўляюцца адзінаццаць факультэтаў, сем з якіх прымаюць абітурыентаў пасля сярэдняй адукацыі. Да іх адносяцца: агульнавайсковай, сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання, супрацьпаветранай абароны, ваеннай разведкі, авіяцыйны, унутраных, ракетных войскаў і артылерыі і ракетна-артылерыйскага ўзбраення.

Навучанне ў Ваеннай акадэміі ажыццяўляецца толькі на дзённай форме атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Пасля атрымання вышэйшай адукацыі ўсім выпускнікам гарантуецца працаўладкаванне, годная аплата працы, магчымасці для прафесійнага і кар’ернага росту, сацыяльныя гарантыі.

Для паступлення ў Ваенную акадэмію абітурыентам ва ўзросце ад 17 да 21 года неабходна да 1 красавіка звярнуцца ў ваенны камісарыят раёна (горада) па месцы жыхарства і прайсці адбор, які ўключае ў сябе: прафесійны адбор, у час якога ацэньваецца стан здароўя, узровень фізічнай падрыхтоўкі, прафесійна-псіхалагічная прыгоднасць, і вызначэнне ўзроўню агульнаадукацыйнай падрыхтоўкі (уступныя выпрабаванні).

Прафесійны адбор праводзіцца камісіямі ваенных камісарыятаў (ваеннай навучальнай установы) па прафесійным адборы кандыдатаў, склад і тэрміны працы якіх вызначаюцца міністрам абароны.

Прадастаўленне абітурыентамі дакументаў у прыёмную камісію Ваеннай акадэміі ажыццяўляецца ў тэрміны, якія ўстанаўліваюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, як правіла, летам у ліпені.

Залічэнне ў Ваенную акадэмію праводзіцца на падставе агульнай сумы балаў, указаных у сертыфікатах цэнтралізаванага тэсціравання па прадметах уступных выпрабаванняў і сярэдняга бала дакумента аб адукацыі.

Па пытаннях паступлення ў ваенна-навучальныя ўстановы звяртайцеся ў ваенны камісарыят Дзятлаўскага раёна ў кабінет № 2 і па тэлефоне 2-11-61.

Павел БАРАНОЎСКІ,
начальнік групы прызыву на ваенную службу

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup