Да 80-годдзя Дзятлаўскага раёна. У музеі прайшлі чытанні “Славім Дзятлаўшчыну нашу”

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

23 студзеня ў Дзятлаўскім краязнаўчым музеі прайшлі гістарычныя чытанні “Славім Дзятлаўшчыну нашу”, прысвечаныя 80-годдзю Дзятлаўскага раёна.

На мерапрыемства былі запрошаны краязнаўцы, настаўнікі гісторыі горада Дзятлава, вучні гімназіі №1. У цёплай, сяброўскай атмасферы вялася гутарка на разнастайныя тэмы, связаныя з гістарычным мінулым нашай малой радзімы, узгадваліся імёны знакамітых землякоў, гучалі лірычныя творы, песні на словы В.Шымука.

Пра шырыню ахопленых пытанняў можна меркаваць па праграме выступленняў.

1. Дзятлаўшчына старажытная (Ф.Ф.Красюк, былы дырэктар музея);

2. Уладары мястэчка Дзятлава (М.Р.Салаўеў, навуковы супрацоўнік музея);

3. Халакост на Дзятлаўшчыне (А.В.Радомская, настаўніца гісторыі гімназіі №1 г.Дзятлава);

4. Ваенныя старонкі Дзятлаўшчыны (краязнавец М.І.Лук’янчык);

5. Знакамітыя літаратары Дзятлаўшчыны – В.Адамчык, В.Шымук (А.Абрамчык, старшы навуковы супрацоўнік музея);

6. Сучаснае Дзятлава: позірк у будучыню (краязнавец В.М.Петрыкевіч);

7. Малавядомыя факты з гісторыі Дзятлаўшчыны (краязнавец Дз.І.Кузьма)

Напрыканцы мерапрыемства з прывітаннем Дзятлаўшчыне выступіў краянаўца са Слоніма Сяргей Чыгрын, які рыхтуе альманах “Дзятлаўшчана літаратурная”, дзе будуць сабраны лепшыя творы мастакоў слова з нашага раёна, прычым не толькі вядомых у рэспубліцы і за яе межамі, але і сучаснікаў, што жывуць побач з намі.

Словы любові малой радзіме выказала таксама настаўніца Раклевіцкай школы Раіса Уладзіміраўна Лакіза, якая прачытала вершы, прысвечаныя Дзятлаўшчыне.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: