Асцярожна! Галалёд

Важнае Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Калі на вуліцы галалёд, абувайце абутак на нізкім абцасе.

Уважліва глядзіце сабе пад ногі, пры гэтым ідзіце невялікімі крокамі. Выбірайце больш бяспечны шлях, там, дзе менш лёду і дарожкі пасыпаны пяском. Не ідзіце блізка да сценаў будынкаў: на іх дахах утвараюцца ледзяшы, якія могуць падаць уніз.

Пажылым людзям рэкамендуецца менш выходзіць на вуліцу ў такое надвор’е, або пры хадзьбе выкарыстоўваць кіёк з гумовым наканечнікам (можна скарыстацца звычайнай лыжнай палкай). Не варта выходзіць на вуліцу без суправаджэння і цяжарным жанчынам.

З асаблівай асцярожнасцю трэба пераходзіць праезную частку дарогі. Калі вы паслізнецеся і ўпадзеце, вадзіцелю будзе цяжка рэзка затармазіць, бо пры галалёдзе тармазны шлях аўтамабіля значна павялічваецца.

Калі вы паслізнуліся, паспрабуйце прысесці, каб знізіць вышыню падзення, згрупавацца, і, перакаціўшыся, змякчыць удар. Пасля падзення, не спяшайцеся падняцца, устаньце на карачкі, прысядзьце і толькі потым уставайце. Пасля некалькі хвілін пастойце, пераканайцеся, што ў вас няма сур’ёзных траўмаў, і толькі потым асцярожна пачынайце рухацца. Калі ж пазбегнуць траўмы не ўдалося, не варта займацца самалячэннем, абавязкова звярніцеся ў траўмапункт.

Марта МІЛАШ,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup