За незаконную высечку ёлкі прадугледжаны штраф

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Напярэдадні навагодніх святаў работнікі ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”  працуюць ва ўзмоцненым рэжыме, арганізаваны рэйдавыя групы.

За незаконную высечку  прадугледжаны штраф ад 5 да 50 базавых велічыняў, за перавозку без адпаведных дакументаў – да 25 базавых велічыняў. Акрамя гэтага, парушальніку неабходна будзе кампенсаваць шкоду, нанесеную навакольнаму асяроддзю.

Грамадзяне, якія сталі сведкамі незаконнай высечкі дрэваў, могуць паведаміць аб гэтым у Дзятлаўскі лясгас па тэлефонах: (8-01563)6-10-70, 6-12-50 (з 8 да 17 гадзін).

 

Міхаіл КАРЭНКА,
інжынер па ахове і  абароне лесу ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”