Валанцёры наведалі Дзіцячы дом сямейнага тыпу

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Напярэдадні Новага года ўсе чакаюць падарункаў і цудаў.

З 11 снежня 2019 года па 16 студзеня 2020 года Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа праводзіць традыцыйную дабрачынную кампанію “Ёлка жаданняў”. На Дзятлаўшчыне да мерапрыемства таксама адлучыліся пярвічная прафсаюзная арганізацыя Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы і клуб “Нам гады не бяда”.

Валанцёры гэтых аб’яднанняў разам са старшынёй раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галінай Касцюк наведалі Дзіцячы дом сямейнага тыпу Марыны і Аляксандра Шэлегаў.

На гэты раз Дзед Мароз са Снягурачкай і іх сябры-валанцёры падрыхтавалі для дзяцей не толькі салодкія падарункі, але і цацкі на любы густ, а таксама вялікі канструктар.

Аляксандр Леанідавіч і Марына Генадзьеўна гасцінна сустрэлі ўдзельнікаў дабрачыннай кампаніі, радаваліся ім і дзеці. Яны з задавальненнем чыталі Дзядулі Марозу вершы, дзякавалі за цукеркі і цацкі. Дарослыя і малеча разам павадзілі вясёлы навагодні карагод.

Гаспадары падзякавалі за цёплыя пажаданні і напрыканцы запрасілі гасцей сфатаграфавацца каля сямейнай ёлкі.

 

Ірына КАЎКЕЛЬ



Теги: