У Новаяльнянскім яслі-садзе прайшоў конкурс «Навагодняя цацка»

Культура і адпачынак Свежыя навіны

Хутка Новы год, усе ў прадчуванні цудаў і ўрачыстасці, падарункаў і сюрпрызаў.

Усюды ідзе падрыхтоўка да свята, упрыгожваюцца елкі, загараюцца святочныя агні.

У многіх сем’ях існуюць сямейныя традыцыі падрыхтоўкі да навагодніх святаў. Дарослыя разам з дзецьмі займаюцца творчасцю, робяць цацкі сваімі рукамі, каб ўпрыгожыць свой дом або зрабіць падарунак родным і сябрам. Такія сумесныя заняткі аб’ядноўваюць бацькоў і дзяцей, дапамагаюць запаліць творчую іскру ў дзіцяці і выхаваць любоў да рукадзелля.

Напярэдадні свята ў Новаяльнянскім яслі-садзе прайшоў конкурс-выстава «Навагодняя цацка». Бацькі санаторнай групы таксама прынялі актыўны ўдзел. Кожная сям’я праявіла творчы падыход. Вырабы ўразілі сваёй арыгінальнасцю, эстэтычнасцю афармлення, непаўторнасцю. Разнастайны быў і матэрыял: папера, ніткі, вата, фоаміран, бісер. У удзельнікаў атрымаўся цудоўны вынік: Варановіч Я. – “Снегавік ля ёлкі», Гармашук П. – “За падарункаіі да Дзеда Мароза”, Рой А.– “Снежная палянка”, Кардаш М. – “Частаванне для мышэй”, Ламака Э. – “Шар пажаданняў”, Касперовіч А. — “Святочная ялінка”. Вельмі цяжка было вызначыць лепшых, і пагэтаму перамагло сяброўства. Усе ўдзельнікі атрымалі падарункі.

Бацькі падзяліліся вопытам, а таксама весела і дружна падрыхтаваліся да выдатнага свята — Новага года! А як было прыемна слухаць расказы дзяцей пра тое, як яны дапамагалі бацькам рабіць вырабы.

Дзякуй бацькам і выхаванцам, якія прынялі ўдзел у конкурсе-выставе за актыўнасць і фантазію пры выкананні яркіх і дзіўных работ.

 

Ларыса АНДРЭЕВА,
выхавальнік Новаяльнянскага яслі-сада