Паважаныя жыхары Дзятлаўшчыны!

Важнае Свежыя навіны Улада

Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з надыходзячым 2020 годам!

Жадаем, каб кожны пражыты вамі дзень быў паспяховы, плённы, каб ён поўніўся радасцю і іскрыўся весялосцю. Няхай Новы год адкрые для вас новыя перспектывы, парадуе новымі падзеямі, выканае ўсе планы і пачынанні. Няхай мацнее вера ў сябе, свае сілы і магчымасці, а самыя запаветныя мары, загаданыя напярэдадні Новага года, увасобяцца ў жыццё!

Ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя, невычэрпнай жыццёвай энергіі, душэўнага цяпла, любові, міру і згоды ў сем’ях, радаснага навагодняга настрою.

 

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт

 



Теги: