Акцыя «Нашы дзеці». Навагодні цуд

Важнае Грамадства Свежыя навіны

У Гезгалаўскім яслі-садзе адбыўся сапраўдны навагодні цуд.

Зусім нечакана ў госці да выхаванцаў завіталі самыя сапраўдныя Дзед Мароз і Снягурка. Яны прынеслі падарункі для дзяцей-інвалідаў, дзяцей са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў.

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі Шашко А.І. і Басай М.І. нагадалі дзецям пра тое, што менавіта зараз час навагодніх цудаў і чараўніцтва, калі збываецца ўсё, што пажадаеш. Дзеці з задавальненнем расказалі Дзеду Марозу вершы, пагулялі ля ёлкі ў гульні, павадзілі карагоды. А напрыканцы, вядома ж, атрымалі цудоўныя падарункі са смачнымі цукеркамі і цацкамі, за што шчыра падзякавалі галоўных герояў свята.

Аргкамітэт



Теги: