Акцыя “Нашы дзеці”: цудаў многа не бывае

Важнае Грамадства Свежыя навіны

У Дзятлаўскім раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі зноў сустракалі гасцей.

На гэты раз у рамках рэспубліканскай дабрачыннай навагодняй акцыі “Нашы дзеці” з віншаваннямі і падарункамі да асаблівых хлопчыкаў і дзяўчынак завіталі прадстаўнікі раённага савета ветэранаў, раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа, клуба “Нам гады не бяда”, а таксама валанцёры гімназіі гімназіі № 1 горада Дзятлава.

Дзяцей парадавалі цацкамі, сувенірамі, салодкімі пачастункамі. Госці пажадалі педагогам і навучэнцам цэнтра здароўя, радасці, навагодніх цудаў.

 

Ірына ЛЕАНІДАВА 

 



Теги: