Абмежаванні законам не вызначаны

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Пытанне: ці вызначаны ў заканадаўстве мінімальны памер грашовых сродкаў, якія застаюцца даўжніку пры накладанні спагнання на яго заработную плату і прыроўненых да яе даходаў пасля ажыццяўлення ўсіх утрыманняў?

Адказвае намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна Аляксандр Юркевіч:

– Не, мінімальны памер грашовых сродкаў, якія пакідаюць даўжніку-грамадзяніну пасля ўтрымання з заработнай платы і прыроўненых да яе даходаў даўжніка па выканаўчых дакументах, заканадаўствам не вызначаны.

Артыкулам 107 Закона аб выканаўчай вытворчасці вызначаны максімальныя памеры ўтрыманняў з заработнай платы і прыроўненых да яе даходаў даўжніка-грамадзяніна.

Пералік грашовых сродкаў, належных даўжніку-грамадзяніну, на якія не можа быць накладзена спагнанне па выканаўчых дакументах, вызначаны артыкулам 109 Закона аб выканаўчай вытворчасці.

Пры гэтым палажэнняў, якія абавязваюць у любым выпадку пасля ўсіх выкананых утрыманняў з заработнай платы і прыроўненых да яе даходаў (у тым ліку з улікам вызначаных артыкулам 109 Закона аб выканаўчай вытворчасці абмежаванняў) пакідаць за даўжніком сродкі ў памеры не ніжэйшым за пэўны памер (напрыклад, бюджэт пражытачнага мінімуму), грамадзянскі працэсуальны кодэкс і Закон аб выканаўчай вытворчасці не ўтрымліваюць.

У той жа час, частка 3 пункт 85 Інструкцыі па выканаўчай вытворчасці прадпісвае судовым выканаўцам пры вызначэнні памеру ўтрыманняў з заработнай платы і прыроўненых да яе даходаў даўжніка-грамадзяніна зыходзіць, у тым ліку, з сумаў заработнай платы і прыроўненых да яе даходаў, якія захоўваюцца за даўжніком.

 

Ірына СТЫРНІК