Вясёлыя старты – спартыўны настрой

Важнае Свежыя навіны Спорт і турызм

Напрыканцы кастрычніка ў гімназіі № 1 горада Дзятлава прайшло раённае спартыўнае свята для людзей з абмежаванымі магчымасцямі пад назвай “Вясёлыя старты”. Мерапрыемства ладзілася пры падтрымцы Дзятлаўскага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба.Удзел у спаборніцтвах прынялі выхаванцы Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і ўдзельнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.

У час спартыўных баталій удзельнікі змаглі праявіць свае здольнасці і магчымасці.

Па выніках спаборніцтваў лепшай баскетбалісткай прызнана Святлана Аўцюховіч, лепшай тэнісісткай – Таццяна Рэгіневіч,

лепшай футбалісткай – Кацярына Васільева. Самым трапным стралком названы Анатоль Кець, званне самага дужага, смелага і  спрытнага атрымаў Максім Радзюк, самым гібкім спартсменам прызнаны  Аляксандр Калодка, лепшым іграком у дартс стаў Анатоль Кець. Званне “Валадар абруча” заваявала Іўліянія Шах.

Пераможцы былі ўзнагароджаны граматамі і грашовымі прэміямі ад Дзятлаўскага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба.

Як адзначылі самі ўдзельнікі спартыўнага мерапрыемства, яны атрымалі зарад бадзёрасці, шмат пазітыўнага настрою, радасць ад сустрэчы. Яны ганарацца атрыманымі перамогамі.

Аляксандр БЕЛАВУС,
галоўны суддзя спаборніцтваў
Фота Аксаны АНДАЛЮКЕВІЧ