Не перагружайце электраправодку

Важнае Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Бывае, што электрычнасць у доме раптоўна адключаецца.

Часам праводка не разлічана на павышаную нагрузку і можа яе не вытрымаць. З-за гэтага адбываюцца кароткія замыканні, удары токам ці нават узгаранні. Небяспечнай можа быць не толькі старая электраправодка, але і розныя электрапрыборы і нават звычайная разетка з выключальнікам. Часта для падключэння розных бытавых прыбораў многія выкарыстоўваюць адну разетку з пераходнікам, не задумваючыся аб тым, колькі ўключаных прыбораў яна можа вытрымаць. Калі праз падаўжальнік іх падключана шмат, то супраціўленне расце, кантакты пераграваюцца, разетка можа аплавіцца і загарэцца.

Усе кропкі разбору электраэнергіі ў доме павінны быць злучаны па дзвюх групах: асвятляльныя прыборы і разеткі. Да буйных спажыўцоў павінна быць працягнута свая электраправодка.

Варта ўстанавіць у доме ўстройства ахоўнага адключэння, якое ў выпадку ўзнікнення няспраўнасці ў дамашняй электрасетцы абароніць гаспадароў ад удару токам, разарваўшы ланцуг.

Вячаслаў ПЯТРАШ,
інспектар Дзятлаўскай энергагазінспекцыі