Галасаванне на ўчастку № 9. Яго наведаў старшыня райвыканкама

Галоўнае Свежыя навіны Улада

Кастрычніцкі выбарчы ўчастак № 9 размяшчаецца ў трэцяй дзятлаўскай школе. Сюды прагаласаваць за дэпутата ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыйшоў старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Міхайлавіч Дубовік разам з жонкай Наталляй Міхайлаўнай. Прагаласаваўшы, ён падзякаваў камісіі, пажадаў плённай працы.

У Аляксандра Міхайлавіча пацікавілася, якім яму асабіста бачыцца новы склад беларускага Парламента?

– Новы Парламент, я ўпэўнены, будзе жыццядзейсным, дасць штуршок развіццю нашай краіны, яго дзейнасць будзе спрыяць росквіту і дабрабыту Беларусі, а абраны дэпутат будзе садзейнічаць развіццю нашага раёна.

Кастрычніцкі выбарчы ўчастак № 9 – адзін з вялікіх. Тут налічваецца 2458 выбаршчыкаў. Упершыню будуць галасаваць шэсць чалавек.

З самага ранку тут пабылі і пацікавіліся, як ідзе галасаванне, наглядальнікі ад СНД – з Казахстана.

У 13 гадзін сюды завітаюць артысты Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці. Яны падрыхтавалі і прапануюць канцэртную праграму “Калі мы з’яднаныя, то мы непераможныя!”.

З самага ранку на ўчастку працуе буфет, пра насычанасць якога прадуктамі паклапацілася райспажыўтаварыства.

 

Іна ЯЎСЕЙЧЫК
Вольга ЮШКЕВІЧ



Теги: