Для чаго трэба сартаваць адходы?

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Сістэма раздзельнага збору адходаў паступова становіцца абавязковым элементам паўсядзённага жыцця.

Гэта неабходна для таго, каб з усіх бытавых адходаў выдзеліць карысныя матэрыялы, прыдатныя для перапрацоўкі і паўторнага выкарыстання.Пры перапрацоўцы матэрыял не губляе сваіх уласцівасцяў і другасныя вырабы атрымліваюцца не горшыя за вырабленыя ў першы раз.

Аб важнасці раздзельнага збору адходаў і карысці для навакольнага асяроддзя расказалі спецыялісты раёна.

Сяргей Гародка, галоўны спецыяліст аддзела ЖКГ, архітэктуры і будаўніцтва Дзятлаўскага райвыканкама:

– У Дзятлаўскім раёне для раздзельнагазбору адходаў на пляцоўках ва ўсіх мікрараёнах шматпавярховых дамоў у Дзятлаве, Наваельні, Казлоўшчыне, Гезгалах, а таксама ў арганізацыях і ўстановах усталяваны спецыяльныя кантэйнерыз надпісамі “шкло”, “папера”, “пластык”. Акрамя таго, другасныя матэрыяльныя рэсурсы можна здаць у прыёмныя пункты Дзятлаўскага райспажыўтаварыства і РУП ЖКГ.Калі выкінуць адходы шкла, паперы, пластыку ў такія кантэйнеры, адходы не трапяць на звалкі. Яны пройдуць дадатковае сартаванне, пасля чаго адправяцца на завод. Там адходы выкарыстоўваюць у вытворчасці новай прадукцыі.

У кантэйнеры для шкла выкідвайце непатрэбныя шкляныя бутэлькі, слоікі, бітае шкло, шкляны посуд (не крышталёвы).

У кантэйнеры для паперы выкідвайце кардонную і папяровую ўпакоўку (скрынкі, пакеты), газеты, часопісы, сшыткі.

У кантэйнеры для пластыку — пластыкавыя бутэлькі і ўпакоўкі ад прадуктаў, касметыкі, бытавой хіміі: пакеты, плёнку, непатрэбныя пластмасавыя прадметы для дома.

Дзмітрый Балькоўскі, начальнік Дзятлаўскай райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя:

– Раздзельны збор адходаў – нескладаная, але вельмі карыснаясправа,пры якой разгружаюцца звалкі і сартавальныя лініі прадпрыемстваў, памяншаецца забруджванне навакольнага асяроддзя.

Напрыклад,пластык раскладаецца некалькі сотняў гадоў. На раскладанне вырабаў са шкла патрэбна не менш за 1000 гадоў. Для навакольнага асяроддзя шкодная не папера, а высечка лясоў для яе вырабу. Тона паперы “ратуе” адно дрэва.

Тэхналогіі не стаяць на месцы, і пералік адходаў, якія перапрацоўваюць, пастаянна пашыраецца.Памятайце, раздзельны збор адходаў – гэта галоўны інструмент для паляпшэння экалогіі.

Таццяна ГРЫЦУК