Датэрміновае галасаванне ў Наваельні

Галоўнае Грамадства Свежыя навіны

У гарадскім пасёлку Наваельня размешчаны чатыры выбарчыя ўчасткі: Першамайскі № 19, Чыгуначны № 20, участкі для галасавання № 21 туббальніцы “Наваельня” і № 22 Новаяльнянскай гарадской бальніцы.

На першых двух з 12 лістапада  праходзіць датэрміновае галасаванне.

Карэспандэнты газеты наведалі Першамайскі ўчастак для галасавання № 19, які знаходзіцца ў Новаяльнянскай сярэдняй школе.

Як паведаміла старшыня выбарчай камісіі Марына Лашкоўская,  у спісах для галасавання – 1110 выбаршчыкаў. На Першамайскім участку № 19 упершыню будуць галасаваць 6 чалавек. За ходам галасавання сочаць назіральнікі ад працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, прафсаюзаў, савета ветэранаў, Чырвонага Крыжа.

Датэрміновае галасаванне на гэтым выбарчым участку праходзіць у добразычлівай, і варта зазначыць, святочнай абстаноўцы.

 

Ірына СКРУНДЗЬ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ



Теги: