Будзе адключацца электраэнергія

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

У сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ у лістападзе 2019 года будзе адключацца электраэнергія ў населеных пунктах раёна:

гарпасёлку Наваельня (вуліцы Зялёная, Дварэцкая, Чырвонаармейская), вёсках Куцкі, Савічы, Лапушна, Зарой, Кузьмічы, Лезнявічы, Серафіны, Раманавічы, Гузні, Шаршні, Ганчары, Дзям’янавічы, Чырвоны Бор. Дадаткова за дзень да адключэння дыспетчар электрасетак папярэджвае старшыняў сельскіх саветаў для інфармавання насельніцтва, рассылаюцца SMS-паведамленні, вывешваюцца аб’явы.

Пры ўзнікненні аварыйных сітуацый з-за стыхійных бедстваў, умоваў надвор’я або перабояў у рабоце абсталявання адключэнне электраэнергіі праводзіцца без папярэджання. Падача электраэнергіі ў электрычных сетках пры выкананні аператыўных пераключэнняў праводзіцца таксама без папярэджання.

Адміністрацыя Дзятлаўскага РЭС