За бяспеку разам

Важнае Грамадства Свежыя навіны

24 кастрычніка 2019 у рамках рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі «За бяспеку разам!» адбылася сустрэча выхаванцаў Гезгалаўскага ясляў-саду з інспектарам Дзятлаўскага РАНС Мартай Мілаш.

У ходзе сустрэчы дзеці паглыбілі ўяўленні аб правілах бяспечных паводзінаў у побыце, дзеяннях у выпадку ўзнікнення пажару.

Выхаванцы рознаўзроставай групы № 3 сталі актыўнымі ўдзельнікамі праблемных гульнявых сітуацый. Дзеці практыкаваліся ва ўменні правільна выклікаць пажарную службу па тэлефоне: паведаміць, што і дзе гарыць, назваць своё прозвішча і хатні адрас. Выхаванцы паказалі добрыя веды пра забарону гульняў з запалкамі, правілах карыстання электрапрыборамі.

Разам з інспектарам выхаванцы праглядзелі навучальныя відэаролікі, знайшлі адказы на “цяжкія” пытанні казачных герояў.

Выхавальнiкi дашкольнай адукацыi I.У. Красоўская, А.Я. Богiнь расказалі, што дзецi з нецярпеннем чакаюць кожны новы нумар часопicа “Юный спасатель”. З вялiкай цiкавасцю выхаванцы падарожнiчаюць з героямі часопiса лiсянём Лiлькай i зайчанём Фiлькай, разам адкрываюць “сакрэты” бяспечных паводзiн.

Выхавальнiкi прапанавалi дзецям дыдактычныя гульні серыi “Прыгоды з Лiлькай i Фiлькай”: “Падбяры нумар”, “Збяры карцiнку”, “Знайдзi памылку”.

Хуткасць і спрыт паказалі выхаванцы ў рухомых гульнях і гульнях-эстафетах “Агеньчыкі і дожджык”, “Знайдзі небяспечны прадмет”, “Выратуй звяроў”.

У канцы сустрэчы інспектар Дзятлаўскага РАНС падарыла выхаванцам гульні-пазлы, дзіцячыя кнігі і плакаты па правілах бяспечных паводзін.

Алена Лукіянец,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Гезгалаўскага ясляў-сада