Паважаныя работнікі культуры, ветэраны працы культурна-асветніцкай работы!

Важнае Улада

Віншуем вас са святам — Днём работнікаў культуры.

У гэты дзень мы ўшаноўваем тых, хто сваёй працай прымнажае, беражліва захоўвае і папулярызуе культурную спадчыну нашага раёна, нясе высокую асветніцкую місію. І што сёння асабліва важна – умацоўвае каштоўнасць творчай працы, наватарскага мыслення, імкнення да пошуку новых форм мастацкага самавыяўлення.

У сферы культуры працуюць прафесіяналы, адданыя любімай справе, тыя, хто шчыра любіць культуру. Менавіта яны захоўваюць духоўныя і маральныя традыцыі народа, гістарычную памяць.

Мы ўдзячныя ўсім работнікам культуры за плённую працу ў музеях, бібліятэках, Дамах культуры.Вы дапамагаеце людзям стаць багацейшымі духоўна, заахвочваеце да творчасці. Дзякуючы вопыту, ведам і таленту работнікі культуры ўносяць неацэнны ўклад у будучыню нашага грамадства.

Шчасця, здароўя і ўсяго самага найлепшага вам і вашым блізкім!

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт