Паважаныя педагогі і ветэраны педагагічнай працы!

Важнае Улада

Віншуем вас з Днём настаўніка – святам тых, для каго сэнсам жыцця стала служэнне высакароднай справе адукацыі і выхаванне маладога пакалення.

Прафесія педагога здаўна з’яўляецца адной з самых паважаных у Беларусі. Мы цэнім вашы заслугі ў забеспячэнні высокай якасці айчыннай адукацыі, важкі ўклад у сацыяльна-эканамічны прагрэс краіны, захаванне духоўных і маральных ідэалаў нашага грамадства.

На настаўнікаў і выкладчыкаў сёння ўскладаецца адказная місія — не толькі даць нашым дзецям глыбокія і трывалыя веды, але і выхаваць іх у духу грамадзянскасці і патрыятызму, навучыць жыць інтарэсамі краіны, творча думаць і самастойна прымаць рашэнні. Вам па плячы справіцца з гэтай задачай.

У сэрцы кожнага з нас не гасне памяць аб любімым настаўніку, чые падтрымка і мудры савет дапамаглі паверыць у сябе і выбраць правільную жыццёвую дарогу. Мы ўдзячныя вам, нашы дарагія настаўнікі, за самаадданую працу, за тое цяпло і любоў, якія вы шчодра аддаяце вучням.

Жадаем вам моцнага здароўя, нястомнага творчага гарэння, новых працоўных поспехаў, здольных і дапытлівых вучняў, шчасця, дабрабыту і цудоўнага настрою.

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт