Юбілею нашай гаспадаркі прысвячаецца

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

У лістападзе будзе адзначаць свой 70-гадовы юбілей ААТ “Граніт-Агра”.

Архіўныя дакументы дапамагаюць успомніць гісторыю калгаса. Гэтыя звесткі можна знайсці, наведаўшы Данілавіцкую сельскую бібліятэку. Да юбілейнай даты тут аформлены выстава-хроніка “ААТ “Граніт-Агра” 70 гадоў”, альбом “Гісторыя гаспадаркі ў друку”.

Прайшло 70 гадоў, за гэты перыяд шмат змянілася працаўнікоў на палях і фермах, многія з іх былі ўзнагароджаны дзяржаўнымі ордэнамі, яны ўжо не працуюць, але засталася памяць пра іх добрасумленную працу. На выставе можна пазнаёміцца з альбомамі мінулых гадоў і ўспомніць сваіх землякоў, а можа і ўбачыць сябе на фотаздымках таго часу.

Жанна КУР’ЯН, бібліятэкар Данілавіцкай сельскай бібліятэкі