Дзень адчыненых дзвярэй у бібліятэцы

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

Дзятлаўская раённая бібліятэка 16 кастрычніка запрасіла ўсіх жадаючых на Дзень адчыненых дзвярэй.

І прыемна, што гасцей было нямала – гэта навучэнцы дзіцячага сада № 1 горада Дзятлава і пастаянныя чытачы.

Работнікі бібліятэкі расказалі, як выконваюцца чытацкія запыты па літаратуры з фонду бібліятэкі, як часта адбываецца абнаўленне фонду, паступленне літаратуры, з кім супрацоўнічае бібліятэка.

А што паказала бібліятэка? Па-першае, што мае. Гэта абанемент , чытальную залу і пакой кнігасховішча. Па-другое, самае каштоўнае для бібліятэкі і чытача — гэта кнігі рознага жанру, на любы чытацкі густ, а таксама перыядычныя выданні. Па-трэцяе, створаныя на базе бібліятэкі клубы па інтарэсах для любога ўзросту, іх у бібліятэцы тры: “Праменьчык” – для дарослых людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, экалагічнага напрамку “Вясёлы мурашнік” – для дзяцей, “Чамучка” – для малодшых школьнікаў. Для навучэнцаў школ праводзілася экскурсія “Ёсць бібліятэка па суседстве”.

Вялікую цікаўнасць выклікала ў чытачоў наведванне кнігасховішча. Памяшканне са стэлажамі налічвае некалькі тысяч кніг. Карыстальнікі даведаліся, па якім прынцыпе размяшчаюцца кнігі, як бібліятэкары знаходзяць тут неабходныя выданні.

Мы з вялікім задавальненнем запрашаем наведаць нашу бібліятэку, стаць чытачом, і хочам сказаць, што нашы дзверы адчыненыя для вас заўсёды!

Вольга БОЙКА,
загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай бібліятэкі