“Бібліятэка – учора і сёння”

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

Гісторыя развіцця бібліятэчнай справы ў Дзятлаўскім раёне пачынаецца з 1947 года.

Рашэннем Дзятлаўскага раённага Савета народных дэпутатаў ад 15 чэрвеня 1947 года была арганізавана Дзятлаўская раённая бібліятэка. Гэтая дата і лічыцца пачаткам заснавання ўстановы.

Да Дня бібліятэк, Дня работнікаў культуры ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы ладзіцца фотагалерэя “Бібліятэка — учора і сёння”. На ёй прадстаўлены фотаздымкі з архіва, якія распавядаюць пра 72-гадовую гісторыю нашай установы ад першага дня і па сёння. Гэта фатаграфіі работнікаў бібліятэкі розных гадоў. Фотагалерэю можна смела назваць музейнай, бо ў ёй шмат рарытэтаў і сабраная па крупінках гісторыя бібліятэкі.

Алена ХРЫШЧАНОВІЧ,
бібліятэкар Дзятлаўскай раённай бібліятэкі