АБЗ – не проста літары алфавіта

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Як і ў рабочых, занятых на ўкладцы асфальту, так і ў тых, хто пастаўляе ім асфальтабетонныя сумесі, цяпер гарачая пара.

Надвор’ е стаіць выдатнае, і трэба спяшацца: даваць асфальтабетон і весці нітку дарогі наперад.

На момант нашага прыезду на АБЗ – асфальтабетонны завод —  два МАЗы ўжо былі адпраўлены па прызначэнні. А сённяшні заказ –240 тон.

Асфальтабетонны завод у Наваельні працуе ўжо 30 гадоў. Яго прадукцыю – асфальтабетонныя сумесі – бяруць не толькі мясцовыя дарожнікі. Заказы паступаюць з Ліды, Слоніма, Навагрудка. І хоць прадпрыемства не маладое, заказчыкаў забяспечвае ў поўным аб’ёме.

Калектыў завода невялікі – 12 чалавек. І найперш майстар Юрый Сёмуха знаёміць з жанчынамі на такой “мужчынскай” вытворчасці. Валянціна Карман працуе тут тэхнікам-лабарантам. Равесніца завода,яе працоўны стаж – 31 год. Клопат Валянціны Іосіфаўны –якасць асфальтабетону і іншых кампанентаў, што паступаюць на АБЗ.

Алена Рафальчык занята на вагавой. Тут жа, на заводзе, працуе машыністам і яе муж Мікалай.

На розных вытворчых участках – а гэта ўстаноўка па здрабненні, кацельня для разагрэву бітуму пры разгрузцы, пад’язныя чыгуначныя пуці – заняты Васіль Нагорны, Антон Улога, Сяргей Піваварчык, Дзяніс Ёрш, Аляксандр Сідорчык, Фёдар Барабанаў, Андрэй Рагозін, Міхаіл Валчкевіч. І месца сваёй працы яны коратка называюць —  АБЗ.

Іна ЯЎСЕЙЧЫК
Фота Ірыны СТЫРНІК