Сярэбраная перамога валейбалістак

Важнае Свежыя навіны Спорт і турызм

У горадзе Масты адбыліся спаборніцтвы па валейболе сярод жаночых каманд у рамках спартакіяды Гродзенскай вобласці “Залаты колас” сярод сельскіх жыхароў.

Па выніках спаборніцтваў валейбалісткі Дзятлаўскага раёна занялі другое месца, саступіўшы камандзе з горада Ашмяны. Трэцяе месца – у каманды Карэліцкага раёна.

Каманду Дзятлаўскага раёна ў спаборніцтвах прадставілі Ала Лапацей, Вольга Васіленка, Юлія Сіняк, Анастасія Рагойжа, Наталля Серада, Марта Мілаш, Анастасія Герасімчык, Аксана Дабрынская.

Па выніках спаборніцтваў каманда Дзятлаўскага раёна была ўзнагароджана срэбранымі медалямі, дыпломамі ІІ ступені і кубкам Упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.

Вольга ВАСІЛЕНКА