Расходаваць сродкі – па прызначэнні

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Адлічэнні на капітальны рамонт жылога дома – адзін з асноўных відаў плацяжоў, якія штомесяц робяць грамадзяне-спажыўцы жыллёва-камунальных паслуг, якія пражываюць у жылых дамах.

Сродкі, атрыманыя ад унясення платы за капітальны рамонт, накіроўваюцца на мэты, устаноўленыя заканадаўствам.

Як паказалі праведзеныя кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы, большасць сельскагаспадарчых арганізацый Гродзенскай вобласці, у якіх на балансе маецца жыллёвы фонд, не заўсёды захоўваюць адлічэнні грамадзян на капітальны рамонт на спецыяльных рахунках і дапускаюць пры гэтым накіраванне дадзеных сродкаў на выплату зарплаты, падаткаў і іншыя мэты, не звязаныя з капітальным рамонтам жылля, што з’яўляецца іх нямэтавым выкарыстаннем.

Усяго суб’ектамі гаспадарання Гродзенскай вобласці за перыяд з 2017 года і да цяперашняга часу выкарыстана атрыманых адлічэнняў грамадзян на капітальны рамонт не па мэтавым прызначэнні ў суме больш за 600 тысяч рублёў.

Камітэтам дзяржаўнага кантролю суб’ектам гаспадарання Гродзенскай вобласці былі накіраваны адпаведныя рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

У выніку суб’ектамі гаспадарання ў банках былі адкрыты спецыяльныя рахункі для захоўвання адлічэнняў грамадзян на капітальны рамонт і адноўлены на іх сродкі ў памеры 35 тысяч рублёў.

Наталля КРЫВІЦКАЯ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці