Паважаныя супрацоўнікі раённай газеты “Перамога”!

Свежыя навіны Улада

Прыміце самыя цёплыя віншаванні з юбілеем — 75-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара раённай газеты!

“Перамога” даўно стала сябрам і дарадцам для многіх сем’яў дзятлаўчан. На газетных старонках адлюстраваліся лёсы нашых землякоў — людзей розных прафесій, розных пакаленняў.

Вам давяраюць, да вас прыслухоўваюцца. У чытачоў ёсць магчымасць аператыўна атрымліваць якасную і дакладную інфармацыю. У вас ёсць свой, вядомы і вельмі прывабны твар, ёсць свой цвёрды і ясны почырк, характар. Калектыву рэдакцыі ўдалося заваяваць грамадскае прызнанне, зрабіць газету цікавай і запатрабаванай.

Жадаем, каб велізарны творчы патэнцыял, высокае журналісцкае майстэрства і ў далейшым з’яўляліся б залогам плённай дзейнасці стваральнікаў газеты. З гонарам нясіце высокае званне журналіста, заставайцеся вернымі свайму прафесійнаму і грамадзянскаму абавязку.

Ад усёй душы жадаем вам новых творчых узлётаў, даверу чытачоў і нюху на ўсё новае і цікавае, шчасця, здароўя і дабрабыту!

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт