Кожны знойдзе занятак па душы

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Як арганізаваць вольны час навучэнцаў весела, цікава і з карысцю?

Дзе хлопчыкі і дзяўчынкі могуць атрымаць дадатковыя веды, уменні, навыкі? На гэтыя пытанні падрабязна адкажуць педагогі дадатковай адукацыі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава, таксама яны падкажуць бацькам, у якое аб’яднанне па інтарэсах можна запісаць дзіця.

 

У рамках тыдня дадатковай адукацыі, які сёлета праходзіць з 1 па 7 верасня, у Цэнтры творчасці дадзены старт агітацыйнай кампаніі, што заклікана пазнаёміць вучняў гарадскіх школ і іх бацькоў з магчымасцямі ўстановы па арганізацыі вольнага часу непаўналетніх, матэрыяльна-тэхнічнай базай, дасягненнямі навучэнцаў цэнтра, экспанатамі творчых выставаў, пераможцамі і прызёрамі якіх з’яўлялюцца нашы юныя землякі.

Пачаўся тыдзень дадатковай адукацыі ў Цэнтры творчасці з дня адчыненых дзвярэй, на які першага верасня завіталі навучэнцы школ горада Дзятлава і іх бацькі. Каб сустрэча прайшла ва ўрачыстай абстаноўцы, гасцей запрасілі да ўдзелу ў конкурсна-гульнявой праграме “У Мікіткі”. Ролю вясёлага хлопчыка Мікіткі, які ведае шмат цікавых гульняў і забаваў, майстэрскі выканала метадыст установы, старшыня раённага савета ГА “БРПА” Ірына Мішчанка.

Пасля цёплага знаёмства пачаліся рухомыя гульні, затым рабятам і дарослым прапанавалі праявіць сваю кемлівасць у адгадванні загадак. Завяршылася сустрэча танцавальным батлам. На памяць аб прыемных момантах гульні і за праяўленыя здольнасці ўсе ўдзельнікі атрымалі медалі ад Мікіткі, а на развітанне разам сфатаграфаваліся.

Ірына КАЎКЕЛЬ