Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці

Свежыя навіны Улада

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны!

Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!

Стратэгічна важная галіна народна-гаспадарчага комплексу краіны – нафтавая, газавая і паліўная прамысловасць – працягвае стабільна працаваць і дынамічна развівацца, з’яўляючыся адным з лакаматываў айчыннай эканомікі, вызначае паспяховае развіццё іншых вытворчасцяў, сацыяльнай сферы, а таксама забяспечвае дастойныя ўмовы для пражывання людзей.

Гэта свята людзей, якія прысвяцілі сябе развіццю паліўна- энергетычнага комплексу рэспублікі, ужо традыцыйна з’яўляецца важнай падзеяй для ўсіх грамадзян нашай краіны.

Высокі прафесіяналізм работнікаў галіны і адказнасць за выкананне пастаўленых задач служаць залогам дынамічнага развіцця Беларусі.

У дзень прафесійнага свята жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця вам, вашым родным і блізкім.

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт