1 верасня – Дзень беларускай пісьменнасці

Свежыя навіны Улада

У верасні ў Беларусі традыцыйна праводзіцца нацыянальнае свята – Дзень беларускай пісьменнасці, у аснову якога закладзена жаданне захаваць духоўную спадчыну, лепшыя культурныя традыцыі і беражлівыя адносіны да роднай мовы.

Беларусь – радзіма многіх выдатных асветнікаў, дзеячаў культуры, пісьменнікаў сусветнага ўзроўню. У нашай краіне беражліва захоўваюць дасягненні мінулых пакаленняў. Клопат пра культуру, духоўнасць мае па-сапраўднаму дзяржаўны характар. Актыўна падтрымліваецца развіццё нацыянальнага кнігавыдання і друку, ствараюцца ўсе ўмовы для выяўлення і падтрымкі сапраўдных талентаў.

Літаратура і мастацтва заўжды былі для беларусаў асаблівай каштоўнасцю, крыніцай гістарычнай памяці, надзейнай апорай у выхаванні патрыятызму і высокіх маральных якасцей грамадзян. Любоў да мастацкага слова і прага да ведаў здаўна былі неад’емнай часткай беларускага менталітэту. Кніга па-ранейшаму застаецца для нас крыніцай вопыту, натхнення, шчырай любові да роднай зямлі.

Сардэчна віншуем усіх з Днём беларускай пісьменнасці. Жадаем моцнага здароўя, поспехаў, творчага натхнення і аптымізму.

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт