Запрашаем на парафіяльнае свята

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве запрашае ўсіх вас, браты і сёстры, моладзь і дзеці, на свята, якое адбудзецца 15 жніўня у 17 гадзін 30 хвілін.

Хочам аддаць даніну павагі Маці Божай і падзякаваць Пану Богу, бо ад яго ўсё залежыць: за жніво і за ўвесь сабраны хлеб. Прынясём да асвячэння новыя дары зямлі.

Пройдзе першая Імша святая новага прысвечанага Святара ксяндза Артура. Найсвяцейшая Марыя ў дзень свайго Унебаўзяцця будзе рабіць цуды. Прашу вас усіх прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве, і самі ўсё ўбачыце.

З малітвамі аддадзены вам ксёндз-пробашч Здзіслаў Пікула