Увага – дзеці!

Важнае Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

У мэтах папярэджання і прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму з 25 жніўня па 5 верасня на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праводзіцца рэспубліканскае прафілактычнае спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага – дзеці!”.

У гэты перыяд вадзіцелі абавязаны рухацца з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі (пры іх наяўнасці) у светлы час сутак. За невыкананне патрабавання пагражае адміністрацыйная адказнасць.

Аляксандр КАЛІНІН,
старшы дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ