Слонім запрашае на свята. Праграма мерапрыемстваў да Дня беларускага пісьменства

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

28 жніўня – 1 верасня 2019 года – XXVI Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да Святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга.

ПРАГРАМА СВЯТА

31 жніўня

09.30 — 10.00 – урачыстае адкрыццё кніжнага магазіна “Санет”;

10.00 — 20.00 – фестываль кнігі і прэсы (вул. Чырвонаармейская, 40).

11.00 — 19.00 – прэзентацыі дзіцячых кніг, гульні, віктарыны (гарадскі парк па вул. Опернай).

11.00 — 13.00 – міжнародны круглы стол беларускіх і замежных літаратараў “Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго” (Свята-Успенскі  Жыровіцкі манастыр).

11.00 — 13.00 – навукова-практычная канферэнцыя “Слонімскія чытанні”;  выстава “Мы ёсць народам! (Мітрафан Доўнар-Запольскі)”; выставачны праект “Маладая Беларусь: асоба і творчасць Янкі Купалы ў гісторыі краіны” (СШ № 5, вул. Чырвонаармейская, 46).

11.00 — 17.00 – абласны этап рэспубліканскага конкурсу сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла” (гарадскі парк, вул. Оперная).

11.00 — 19.00 – фотавыстава  “Бачу Беларусь такой…” Уладзіслава Цыдзіка (Слонімскі раённы цэнтр культуры, вул. Чырвонаармейская, 23).

17.00 — 19.00 – Слонімскі драматычны тэатр (пл. Леніна, 13-4).

11.00 — 19.00 – выставачныя праекты “Друкаваныя выданні на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 20-39 гг. XX стагоддзя”; “Паэты і пісьменнікі Беларусі на медалях і манетах” (вул. Чырванаармейская).

12.00 — 19.00 – мастацкі праект “Куншты малявання. Адзін дзень з жыцця Сапегаў”; прэзентацыя праекта “VKL3D” – макета Крэўскага замка з тэхналогіяй дапоўненай рэальнасці” (Слонімскі раённы краязнаўчы музей, пл. Леніна, 1).

12.00 — 19.00 – выстава “Слонім і наваколле”; выстава рэдкіх і каштоўных кніг па гісторыі Слонімшчыны; выставачная экспазіцыя, прысвечаная 60-годдзю Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа;

15.00 — 19.00 – “Коласаўскія чытанні” (Слонімскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, вул. Першамайская, 10).

16.30 — 17.30 – хрэсны ход з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга і адкрыццё часоўні ў гонар святых  Пятра і Фяўронні (вул. Чырвонаармейская).

17.00 — 19.00 – фінал рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка” (Слонімскі драматычны тэатр, пл. Леніна, 13-4).

19.00 — 22.00 – спектакль “Вечар” (Слонімскі цэнтр культуры і адпачынку, вул. Чырвонаармейская, 25).

21.30 — 23.00 – духоўна-асветніцкая сустрэча ўдзельнікаў экспедыцыі з жыхарамі аг. Жыровіцы (Жыровіцкі цэнтр культуры, вул. Саборная, 46).

1 верасня            

07.15 — 07.45 – пасадка Сада Малітвы (Эдэмскі сад Свята-Успенскага  Жыровіцкага манастыра).

09.30 — 11.30 – Божая Літургія ў Свята-Троіцкім саборы; перадача Благадатнага Агню ад Гроба Гасподняга на лампадкі і свечкі прыхаджан (Свята-Троіцкі сабор, вул. В. Крайняга, 23).

10.30 — 11.00 – акцыя “Мая Радзіма Беларусь”;

10.00 — 19.00 – прэзентацыі дзіцячых кніг, гульні, віктарыны (гарадскі парк, вул. Оперная).

10.00 — 17.00 – квэст-гульня “Код Сапегі” (цэнтральная плошча, вул. Чырвонаармейская, 40).

10.00 — 18.00 – выстава “Слонім і наваколле”; выстава рэдкіх і каштоўных кніг па гісторыі Слонімшчыны; выставачная экспазіцыя, прысвечаная 60-годдзю Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа (Слонімскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, вул. Першамайская, 10).

10.00 — 17.00 – выстава “Мы ёсць народам! (Мітрафан Доўнар-Запольскі)”; выставачны праект “Маладая Беларусь: асоба і творчасць Янкі Купалы ў гісторыі краіны”, (СШ № 5, вул. Чырвонаармейская, 46).

10.00 — 18.00 – фотавыстава  “Бачу Беларусь такой…” Уладзіслава Цыдзіка (Слонімскі цэнтр культуры, вул. Чырвонаармейская, 23).

10.00 — 20.00 – фестываль кнігі і прэсы (цэнтральная плошча, вул. Чырвонаармейская, 40).

10.00 — 20.00 – кірмаш прадпрыемстваў Гродзенскай вобласці; праект “Гродзенскія падворкі”; выстава кампазіцый з кветак “Кветкавы карагод”, выстава “Жаночы твар Перамогі” (вул. Чырвонаармейская).

10.00 — 20.00 – канцэртная праграма “Дарогамі Перамогі”; работа графічнай, паэтычнай і інтэлектуальнай майстэрняў; майстар-клас “Колер настрою”; конкурсная праграма; майстар-клас па графіці; інтэрактыўная праца фокусніка Сяргея Лябецкага, г. Мінск (пляцоўка “Маладзёжная”, вул. В. Крайняга).

10.00 — 20.00 – майстар-класы традыцыйных рамёстваў Гродзенскай вобласці; абласны конкурс ансамбляў беларускай музыкі і песні, ансамбляў народнай песні “І родная мова як песня гучыць”; выстава-продаж тэматычнай сувенірнай прадукцыі майстроў Гродзенскай вобласці; мастацкая выстава-продаж твораў мастакоў Гродзенскай абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз мастакоў”; выстава работ мастакоў Слонімшчыны “Арт-Слонім”; выстава работ вучняў дзіцячых школ мастацтваў Слонімскага раёна (пл. Леніна).

10.00 — 20.00 – алея інтэрактыўных пляцовак “Кнігам-юбілярам прысвячаецца…”; канцэрт лепшых дзіцячых калектываў Слонімскага раёна; сюжэтна-гульнёвыя і анімацыйныя праграмы; конкурс малюнка на асфальце “Малюем мір”; прэзентацыя дзіцячых бібліятэк Гродзенскай вобласці “Жамчужына дзіцячай літаратуры”; святочны гандаль дзіцячай кнігай (гарадскі парк, вул. Оперная).

10.00 — 20.00 – пляцоўка нацыянальных літаратур “Дыялог літаратур – дыялог культур” (пляцоўка каля раённай бібліятэкі, вул. Савецкая, 6).

10.00 — 20.00 – выстава-продаж кніг, царкоўных рэчаў, мёду, манастырскага чаю і выпечкі (вул. В Крайняга).

10.00 — 20.00 – выстава вырабаў навучэнцаў сярэднеспецыяльных установаў Гродзенскай вобласці (вул. Савецкая).

10.00 — 20.00 – выступленні клубаў гістарычнай рэканструкцыі Гродзенскай вобласці; тэатралізаваныя прадстаўленні рыцарскіх клубаў; канцэртная праграма з удзелам ансамбляў сярэдневяковай музыкі і танцаў; майстар-класы па сярэдневяковых танцах, конкурсна-гульнёвыя праграмы “Рыцарскія забавы” (вул. Оперная).

10.00 — 20.00 – прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу Гродзенскага рэгіёна; аглядныя экскурсіі  “Слонім – горад над Шчарай” (вул. Чырвонаармейская, 40).

11.00 — 14.00 – адкрыты турнір г. Слоніма па гандболе (вул. Някрасава, 1А).

11.00 — 16.00 – адкрыты турнір г. Слоніма па шашках, шахматах (гарадскі парк, вул. Оперная).

17.00 — 20.00 – адкрыты турнір г. Слоніма па міні-футболе (вул. Някрасава, 1А).

11.10 — 11.30 – урачыстае адкрыццё помніка Льву Сапегу (пл. Леніна).

11.30 — 11.55 – урачыстае шэсце, прысвечанае XXVІ Дню беларускага пісьменства (пл. Леніна).

12.00 — 20.00 – работа тэатраў батлейкі Гродзенскай вобласці; канцэртная праграма класічнай музыкі (унутраны дворык Слонімскага драматычнага тэатра, пл. Леніна, 13-4).

12.00 — 13.40 – урачыстае адкрыццё XXVІ Дня беларускага пісьменства; афіцыйная цырымонія адкрыцця свята; уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі (галоўная сцэнічная пляцоўка перад будынкам Слонімскага цэнтра культуры і адпачынку, вул. Чырвонаармейская, 25).

11.00 — 20.00 – спартыўная пляцоўка (вул. Някрасава, 1А, вул. Оперная).

12.00 — 14.00 – адкрытае першынство Слонімскага раёна “Дзіцячая лёгкая атлетыка” (гарадскі парк, вул. Оперная).

12.00 — 14.00 – адкрытае першынство г. Слоніма па веславанні на байдарках і каноэ (канал Агінскага, раён Гарадскога парка).

12.00 — 17.00 – паказальныя выступленні выхаванцаў аддзяленняў па відах спорту арганізацый фізічнай культуры і спорту (гарадскі парк, вул. Оперная).

14.00 — 16.00 – цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”; перадача кніг бібліятэцы і іншым установам г. Слоніма (Слонімскі драматычны тэатр, пл. Леніна, 13-4).

15.00 — 16.00 – прэзентацыя праектаў тэлеканала “Беларусь 3” (Слонімскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, вул. Першамайская, 10).

14.00 — 17.00 – духоўна-асветніцкія сустрэчы ўдзельнікаў экспедыцыі “Дарога да Святыняў” (г. Слонім, аг. Сялявічы, в. Вялікая Кракотка).

14.00 — 17.00 – адкрыты турнір г. Слоніма па валейболе (вул.Някрасава, 1А).

14.30 — 14.40 – урачыстая цырымонія спецыяльнага памятнага гашэння канверта з арыгінальнай маркай, прысвечанага XXVІ Дню беларускага пісьменства ў Слоніме (цэнтральная плошча, вул. Чырвонаармейская, 40).

14.30 — 16.00 – “Край бацькоўскі, мой край беларускі” (вул. Чырвонаармейская, 25).

17.00 — 18.20 – спектакль “Камедыя” У. Рудава (пл. Леніна, 13-4).

20.00 — 22.00 – закрыццё Дня беларускага пісьменства; святочны феерверк (галоўная сцэнічная пляцоўка, вул. Чырвонаармейская, 25).