Планавыя паказчыкі выкананы

Важнае Свежыя навіны Улада

Са справаздачамі аб развіцці сацыяльна-эканамічнай сферы Дзятлаўскага раёна ў першым паўгоддзі 2019 года перад жыхарамі Дзятлаўшчыны выступілі прадстаўнікі раённай улады.

Старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дубовік сустрэўся з калектывам Новаяльнянскага КХП.

У гэты ж дзень з аналагічнымі справаздачамі выступілі намеснікі старшыні райвыканкама Міхаіл Бабіна – перад калектывам КСУП “Войневічы”, Андрэй Жыдко – перад калектывам Дварэцкага льнозавода, Юрый Залеўскі – перад калектывам РУП “Белтэлекам”.

За першае паўгоддзе 2019 года ў аграрным сектары раёна дасягнуты пэўныя вынікі. За студзень-чэрвень 2019 года ў сельскай гаспадарцы выраблена валавой прадукцыі на суму 25,9 млн рублёў. Тэмп росту валавой прадукцыі склаў 105,2 %. Заданне выканана ў КСУП “Дварэц-Агра”, “Белагурна”, ААТ “Граніт-Агра”.

Тэмп росту валавой прадукцыі жывёлагадоўлі склаў 106,0 %, у тым ліку вытворчасць малака – 98,9 %, прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывёлы – 98,7 %, прадукцыі вырошчвання свіней – 170,5 %.

Заданне па вытворчасці малака за студзень-чэрвень 2019 года выканана на 97,3 %, надой на карову атрыманы менш за заданне на 49 кг. Зніжэнне вытворчасці малака дапушчана ў пяці сельскагаспадарчых прадпрыемствах. Прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывёлы выраблена 1 836 тон, свіней – 1 217 тон.

Тэмп росту валавой прадукцыі ў раслінаводстве склаў 99,8 %. Нарыхтавана кармоў з травы 14 777 тон, сена – 2 508 тон, сенажу 48,3 тысячы тон.

За студзень-чэрвень 2019 года прамысловымі прадпрыемствамі Дзятлаўскага раёна выраблена прадукцыі ў фактычных цэнах на суму 64 640,0 тыс.рублёў. Нарасціла аб’ём вытворчасці прадукцыі ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”, Дзятлаўскае РУП ЖКГ.

Па выніках ажыццяўлення знешнеэканамічнай дзейнасці за студзень-чэрвень 2019 года экспарт тавараў па раёне склаў 14,7 мільёна долараў ЗША, экспарт паслуг – 3 393,6 тыс. долараў ЗША. У цэлым па раёне атрымана 93 286 тыс. рублёў выручкі ад рэалізацыі. Тэмп росту склаў 112,5 %.

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата аднаго работніка ў галінах эканомікі раёна склала 726,3 рубля. Пратэрмінаванай запазычанасці па выплаце заработнай платы ў арганізацыях раёна не зарэгістравана.

У раёне ўведзена сістэма кіравання аховай працы. У поўным аб’ёме выконваюцца мерапрыемствы падпраграмы “Ахова працы” Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады.

У выніку прымаемых мер па рэалізацыі мерапрыемстваў па забеспячэнні занятасці сітуацыя на рынку працы раёна характарызуецца наступнымі тэндэнцыямі: памяншэннем колькасці грамадзян, якія стаяць на ўліку беспрацоўных (53 чалавекі); захаваннем попыту на працоўную сілу (заяўленыя звесткі аб наяўнасці 427 вакантных рабочых месцаў); павелічэннем колькасці зваротаў у аддзел па працы і занятасці (звярнулася 356 чалавек), разам з гэтым, маецца тэндэнцыя змяншэння рэгістрацыі беспрацоўных.

У мэтах забеспячэння часовай занятасці беспрацоўных і іншых катэгорый часова незанятых грамадзян, арганізаваліся грамадскія работы, якія аплачваюцца, у іх прынялі ўдзел 88 чалавек; 7 беспрацоўных накіраваны на прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі. Праведзена пэўная работа па арганізацыі часовай занятасці навучэнскай і студэнцкай моладзі (працаўладкаваны 41 чалавек).

За студзень-чэрвень 2019 года аб’ём падрадных работ, выкананых уласнымі сіламі прадпрыемстваў будаўнічага комплексу, склаў 4 287 тыс. рублёў. Уведзена ў эксплуатацыю індывідуальнымі забудоўшчыкамі 239 квадратных метраў жылля.

Сацыяльны стандарт па бюджэтным забеспячэнні затрат на ахову здароўя ў разліку на аднаго жыхара выкананы на 102,6 %. Набыта дзве адзінкі медыцынскага абсталявання, аказана платных медыцынскіх паслуг на суму 1 09,3 тыс. Рублёў.

Аддзелам адукацыі райвыканкама выкананы ўсе мінімальныя стандарты.

Аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама забяспечана выкананне мінімальных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва. План пазабюджэтнай дзейнасці па галіне выкананы на 118,4 %.

Аб’ём паслуг фізічнай культуры па Дзятлаўскім раёне за студзень-чэрвень склаў 5 827,47 рубля.

Вольга ЮШКЕВІЧ



Теги: