Ход жніва на Дзятлаўшчыне

Галоўнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе другі ўкос траў, уборка зерневых і зернебабовых культур, ільну, нарыхтоўка кармоў.

Так, па стане на 10 жніўня ўсяго ўбрана зерневых і зернебабовых 91 % (13920 гектараў). Закончылі ўборку ААТ “Граніт-Агра”, КСУП “Жукоўшчына”, КСУП “Хвінявічы”.

Усе гаспадаркі раёна актыўна нарыхтоўваюць травы другога ўкосу. Травы скошаны з плошчы 7975 гектары, што склала 74 % ад запланаванага.

Ідзе да завяршэння нарыхтоўка сена: план выкананы на 84 % (3617 тон). Вядзецца закладка кармоў у сянажныя траншэі – 49 % ад задання.

Актыўна ідзе нарыхтоўка лёну. Ужо выцераблена 1238 гектары, а гэта 85 % ад таго, што неабходна сабраць.

Святлана ГРЫШЫНА