Гродзеншчына аб’ядноўвае валанцёраў

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Лета – час не толькі для адпачынку, але і для добрых спраў.

Гродзенская абласная арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, абласны камітэт ГА “БРСМ”, абласная піянерская арганізацыя, Галоўнае ўпраўлененне адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта сталі ініцыятарамі акцыі “Валанцёрскае лета на малой радзіме. Гродзеншчына аб’ядноўвае валанцёраў”.

У мерапрыемства актыўна ўключыліся валанцёры Дзятлаўскага раёна. Пад эгідай раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна і іх юныя сябры – актывісты раённых арганізацый ГА “БРСМ” і ГА “БРПА” прыбралі тэрыторыю каля помнікаў Іосіфу Філідовічу і воінам-афганцам у Дзятлаве. А каб пашырыць безбар’ернае асяроддзе ў райцэнтры і зрабіць наш горад больш зручным для слабавідушчых людзей, яны пафарбавалі ў жоўты колер прыступкі магазінаў “Венера”, “У Наташы”, “Цепладом” і некаторых іншых гандлёвых і грамадскіх установаў горада.

Галіна КАСЦЮК,
старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа