Лета – час адпачынку

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

Аздараўленчы летнік “Сузор’е адкрыццяў” Раклевіцкай базавай школы наведвалі  25 навучэнцаў.  З першых дзён яго работы былі арганізаваны творчыя сустрэчы  з вучнямі другіх школ Дзятлаўскага раёна.

У Раклевіцкім доме культуры прайшлі гульнявыя праграмы, конкурсы, флэшмоб. А спартыўныя спаборніцтвы, якія праходзілі ў летніку,  узмацнілі масткі сяброўства.  Такі творчы старт  захапіў навучэнцаў,  і калектыўныя творчыя справы дазволілі кожны дзень  напоўніць яркімі і цікавымі падзеямі.

Асабліва падабаліся экскурсіі ў “радонаўскія” мясціны, дзе нас чакалі возера, пляж, трэнажорная зала  і прыгажосць мясцовых краявідаў.  Турысцкія паходы ва ўрочышчы “Моўчадзь”, “Чорная завоня”, “Лаза” нікога не пакінулі раўнадушнымі. Рухомыя гульні на свежым паветры, турысцкія эстафеты, шмат другіх творчых спраў спрыялі выдатнаму адпачынку.

А як у летніку без падарожжаў? Нас сустракалі гарады Беларусі са сваімі саборамі, палацамі, музеямі.  Асабліва спадабалася дзецям наведванне Цэнтра бяспекі МНС і гарадскога парку адпачынку ў Лідзе.

“Сузор’е адкрыццяў” ярка свяціла сваімі зоркамі. І кожныя зорачкі сімвалізуюць нашыя творчыя справы і дасягненні.

М. Нячай



Теги: