Канікулы ў кніжнай кампаніі

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

У Раклевіцкай сельскай бібліятэцы праводзяцца шматлікія мерапрыемствы, якія на летніх канікулах з ахвотай наведваюць юныя чытачы. Ладзіўся літаратурны мікс “Чытаем і гуляем”, да якога была арганізавана выстава-прагляд “Кніжныя сцяжынкі лета”. Дзеці прынялі ўдзел у вясёлых конкурсах, гульнях, адгадвалі загадкі, малявалі на асфальце, скакалі на батуце.

Запланавана правесці бібліятэку пад парасонам “Вандроўка на казачную паляну”, якая ўжо стала адметнай асаблівасцю летняй пары, дапамагае наведвальнікам далучыцца да чытання на свежым паветры. Таксама у планах бібліятэкі творчы конкурс “Чароўны свет герояў кніг”, раённая акцыя сэлфі–велакрос “Тут я нарадзіўся і тут я жыву”.

Таццяна ЦЫГЕЛЬ,

бібліятэкар Раклевіцкай сельскай бібліятэкі



Теги: