Гучы, родная мова!

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

На працягу выхавання і навучання ў дзіцячай дашкольнай установе фарміруюцца цікавасць і станоўчыя адносіны дзяцей да роднай мовы, да культурнай спадчыны беларускага народа.

У дашкольных групах Круцілавіцкага дзіцячага сада- сярэдняй школы прайшоў Дзень беларускай мовы. У яго межах праведзены акцыі “Гавары са мною па- беларуску”, “Чытаем разам…”. Дзеці чыталі вершы Э. Агняцвет, Н. Гілевіча і іншых беларускіх паэтаў.

Выхаванцы ведаюць шмат беларускіх песень, якія з задавальненнем выконваюць.

Вось і на гэты раз у садок завітаў дзед Антось. Ён разам з рабятамі чытаў беларускія вершы, прымаўкі, прыказкі, расказаў цікавыя гісторыі, загадваў загадкі, развучваў гульні “Коцік-каток”, “Гарлачык” і іншыя. Напрыканцы дзеці праспявалі і інсцэніравалі песню “Зайграй жа, дударочку”.

Дзеці расказалі дядулі Антосю пра сваю малую радзіму. Дзед Антось быў уражаны тым, што яны так шмат ведаюць аб сваім родным краі.

Такім чынам, праводзячы такія мерапрыемствы, мы з малога ўзросту выхоўваем у дзяцей патрыятычныя пачуцці, любоў да роднай мовы, да свайго краю, рыхтуем іх да таго, каб у жыцці яны былі неабыякавымі, каб займалі актыўную жыццёвую пазіцыю.

Алена Дабрук