Гродзенская вобласць. Позірк праз гады

Культура і адпачынак Свежыя навіны

Дзятлаўская раённая бібліятэка запрашае жыхароў Дзятлаўшчыны пазнаёміцца з матэрыяламі кніжна-ілюстраванай выставы-панарамы ”Гродзенская вобласць. Позірк праз гады”, прымеркаванай да 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці.

Выданні розных гадоў знаёмяць з гістарычнай, культурнай, духоўнай спадчынай Гродзенскага Панямоння, цудоўнай прыродай гэтага найпрыгажэйшага кутка Беларусі, сучаснымі населенымі пунктамі. Экспануецца літаратура, у якой прыводзяцца звесткі аб знакамітых людзях, жыццё і дзейнасць якіх звязана з нашай вобласцю.

Другая частка выставы-панарамы прысвечана Дзятлаўшчыне. Тут прадстаўлены фактаграфічны матэрыял, даведнікі, складзеныя супрацоўнікамі бібліятэкі: “Знакамітыя людзі Дзятлаўшчыны”, “Што чытаць пра Дзятлаўшчыну”, “Гісторыя Дзятлаўшчыны”, зборнікі твораў мясцовых паэтаў.

Выставу-панараму “Гродзенскаая вобласць. Позірк праз гады”  можна наведаць на працягу ўсяго 2019 года.

Марына ЛАПУШКА,
бібліятэкар Дзятлаўскай бібліятэкі



Теги: