“Беларусь мая сінявокая”

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

У рамках Дня беларускай мовы ў летніку “Усмешка” сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава 12 ліпеня ладзілася інтэлектуальная гульня “Беларусь мая сінявокая”.

Яе вядучая, метадыст Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава Ірыны Мішчанка, прапанавала навучэнцам падзяліцца на дзве каманды – “Патрыёты” і “Спадчына”. Пасля прагляду тэматычнага відэароліка і кароткай размінкі ігракі перайші да інтэлектуальных іспытаў. Гульня складалася з сямі раўнадаў. Камандам давялося адказаць на пытанні, якія тычыліся беларускай мовы і культуры, адзначыць асаблівасці прыроды роднага краю, папрацаваць з карткамі, узгадаць галоўныя сімвалы нашай дзяржавы, адшукаць лішнія словы ў сэнсавых радах, назваць беларускіх звяроў па іх звычках. Мацнейшымі аказаліся рабяты з каманды “Спадчына”, якія і сталі пераможцамі. Абедзве каманды па выніках гульні былі ўзнагароджаны граматамі Дзятлаўскага раённага савета ГА “БРПА”.

Напрыканцы сустрэчы адпачывальнікаў летніка “Усмешка” заклікалі на танцавальны флэшмоб і прапанавалі сфатаграфавацца разам на памяць.

Ірына КАЎКЕЛЬ