Заплаціце за камунальныя паслугі і карыстайцеся на здароўе

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

У Дзятлаўскім раёне існуюць факты несвоечасовай аплаты насельніцтвам за аказаныя жыллёва-камунальныя паслугі.

Памятайце, што пры несвоечасовай аплаце за жыллёва-камунальныя паслугі можна пазбавіцца добраўпарадкаванага жылля. У суд Дзятлаўскага раёна ўжо накіраваны 10 іскаў на высяленне з дзяржжылфонду камерцыйнага выкарыстання без прадастаўлення іншага жылога памяшкання. Такія меры прымяняюцца не толькі да наймальнікаў, але і да ўласнікаў жылых памяшканняў, якія могуць зусім пазбавіцца ўласных квадратных метраў.

Калі ўласнік жылога памяшкання не заплаціў на працягу аднаго месяца з даты атрымання папярэджання запазычанасць па аплаце жыллёва-камунальных паслуг у поўным аб’ёме, а магчымасці пагашэння доўгу за кошт іншай маёмасці, якая знаходзіцца ў яго ўласнасці, не мае, або не правёў рамонт па заканчэнні тэрміну, устаноўленага мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, мясцовы выканаўчы і распарадчы орган мае права падаць у суд іск аб прымусе ўласніка жылога памяшкання да адчужэння жылога памяшкання.

Калі ёсць шасцімесячная запазычанасць па камунальных плацяжах, то можна з усімі членамі сям’і пазбавіцца месца ў інтэрнаце. Іншае жылое памяшканне такім даўжнікам таксама не прадастаўляецца.

Абавязкова выконвайце правілы карыстання жылымі і дапаможнымі памяшканнямі. За неаднаразовае парушэнне правілаў карыстання жылымі памяшканнямі грамадзянін, які на працягу года тры і больш разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні патрабаванняў Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь, можа быць выселены без прадастаўлення яму іншага жылога памяшкання.

Мець даўгі па аплаце жыллёва-камунальных паслугаў небяспечна: можна пазбавіцца не толькі вады і цяпла, але і застацца з пустым рахункам, атрымаць забарону на выезд за мяжу, страціць маёмасць і нават кватэру. Каб пазбегнуць непрыемнасцей, неабходна своечасова аплачваць камунальныя паслугі.

Памятайце, заканадаўствам прадугледжаны тэрміны ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі да 25 чысла штомесяц і ў поўным аб’ёме.

Адміністрацыя Дзятлаўскага РУП ЖКГ