За ўклад у развіццё краіны – узнагарода старшыні райвыканкама

Галоўнае Свежыя навіны Улада

Сёння ў Дзятлаўскім раёне дзейнічаюць больш за 100 пярвічных прафсаюзных арганізацый, праводзіцца шмат работы па ахове працы і па прававой сферы. Нягледзячы на гэта, стабільная Беларусь не можа развівацца без сацыяльнага партнёрства, таму органы выканаўчай улады і наймальнікі ўносяць важкі ўклад у падтрыманне чалавека працы і ў цэлым прафсаюзны рух.

У чэрвеньскім пасяджэнні Дзятлаўскага райвыканкама прыняў удзел намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Андрэй Кардаш.

Ён нагадаў прысутным аб тым, што сёлета на Дзятлаўшчыне праходзіў рэспубліканскі семінар Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, і Федэрацыяй гэты семінар быў адзначаны вельмі станоўча, паколькі ў нашым раёне былі паказальныя прыклады таго, якім павінен быць прафсаюзны рух.

На падставе ўсяго гэтага прэзідыум савета ФПБ пастанавіў узнагародзіць юбілейным медалём “115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі” за значны ўклад у развіццё і ўмацаванне сацыяльнага партнёрства, сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны і ў сувязі са 115-годдзем прафсаюзнага руху Беларусі старшыню Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандра Дубовіка.

Андрэй Кардаш урачыста перадаў узнагароду старшыні райвыканкама.

Аляксандр Дубовік у сваю чаргу падзякаваў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі за давер правесці рэспубліканскі семінар на дзятлаўскай зямлі, менавіта гэта паспрыяла больш цеснаму супрацоўніцтву раёна з ФПБ, рабоце наймальніка і членаў прафсаюза.

Юлія БАКУНОВІЧ