Правілы паводзінаў у час навальніцы

Важнае Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Не хавайцеся ў час навальніцы побач з чыгуначным палатном, каля вадаёма, высокага аб’екта без маланкаадвода. Не дакранайцеся да ствалоў дрэваў, металічных канструкцый.

Не знаходзьцеся побач з уключанымі электрапрыборамі, металічнымі прадметамі, не дакранайцеся да іх рукамі, не размяшчайцеся паблізу зазямлення. Абыдзіце ўчастак зямлі, куды трапіла маланка, або перачакайце некалькі хвілін. У час навальніцы паспрабуйце захаваць вопратку і цела сухім. Найбольш бяспечная поза: прысесці на кукішкі, прыгнуцца і абхапіць калені рукамі. Можна сесці або ўстаць на ізаляцыйны матэрыял: бервяно, дошку, камень, палатку, спальны мяшок, вяроўку, рукзак. Неадкладна выклікайце ратаўнікоў у выпадку ўзнікнення пажару ад удару маланкі.

Дзмітрый БОБІН,

інспектар Дзятлаўскага РАНС