Летнікі чакаюць дзяцей

Важнае Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Бяспека дзяцей у дзіцячых аздараўленчых установах у летні час – адна з самых важных і адказных задач, якая стаіць перад кіраўнікамі гэтых установаў і абслугоўваючым персаналам.
У мэтах забеспячэння пажарнай бяспекі ў дзіцячых летніках неабходна з усімі важатымі, выхавальнікамі, медыцынскім і абслугоўваючым персаналам вывучыць правілы пажарнай бяспекі, прызначэнне сродкаў пажаратушэння, сувязі і сігналізацыі, забяспечыць іх спраўны стан і пастаянную гатоўнасць да дзеяння, арганізаваць работу добраахвотнай пажарнай дружыны.
Тэрыторыя дзіцячага летніка павінна пастаянна ўтрымлівацца ў чысціні.
Пражыванне абслугоўваючага персаналу дапускаецца толькі ў тых памяшканнях, якія аддзелены ад асноўнай часткі будынка супрацьпажарнай сцяной. Усе дзверы эвакуацыйных выхадаў павінны адкрывацца толькі па кірунку выхаду з будынка. Катэгарычна забараняецца забіваць іх наглуха.
Пляцоўку для вогнішча варта размяшчаць па-за тэрыторыяй дзіцячага летніка на адлегласці не бліжэй за 100 метраў ад будынка і збудаванняў і не бліжэй за 25 метраў ад лесу. Пры развядзенні вогнішча дзеці павінны знаходзіцца не бліжэй за 5 метраў ад яго. Пакідаць без нагляду тлеючыя вуглі нельга.

Дзмітрый БОБІН,

інспектар Дзятлаўскага РАНС



Теги: