Касьба – справа тэрміновая

Галоўнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Работы па касьбе траваў першага ўкосу і нарыхтоўцы кармоў па-ранейшаму актыўна ідуць ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах раёна.

Як адзначылі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, па стане на аўторак, 18 чэрвеня, у раёне ўбраны скошаныя травы з плошчы 11 128 гектараў, што складае 72 працэнта ад задання.

Закладка сенажу з траваў першага ўкосу – яшчэ адна неадкладная і тэрміновая задача аграрыяў. Па стане на 18 чэрвеня сельгаспрадпыемствы раёна нарыхтавалі 32 247 тон сянажнага корму, у тым ліку 2164 тоны – у рулонах, 1126 тон сена.

Усяго сельгаспрадпрыемствамі раёна нарыхтавана 25 працэнтаў ад запланаванага аб’ёму сенажу, 26 працэнтаў сена.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ