Экскурсія на механізаваны двор КСУП “Хвінявічы”

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Праца – аснова нашага жыцця і дабрабыту. У кожнага чалавека павінны быць выхаваны пачуцці глыбокай павагі і падзякі  да людзей працы. Знаёмства дзяцей з відамі сельскагаспадарчай працы, з працаўнікамі сяла трэба пачынаць са школьнага ўзросту і працягваць на працягу ўсёй вучобы ў школе.

Работа ў сельскай мясцовасці  нялёгкая  і далёка не заўсёды прывабная.  Таму неабходна паказаць дзецям важнасць  і неабходнасць працы сельскіх працаўнікоў, выхаваць любоў  да зямлі.  Тады дзеці не пацягнуцца  ў горад, а захочуць астацца  ў вёсцы – рашыцца самая галоўная праблема нашага часу.  На сяле будуць маладыя спецыялісты, якія ведаюць і любяць сваю справу, а значыць, будзе і прадукцыя сельскай гаспадаркі, якая так неабходна ўсім.

Навучэнцы 1-6 класаў Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы ў час правядзення вытворчай экскурсіі наведалі механізаваны двор КСУП “Хвінявічы”. Навучэнцам паказалі рабочыя месцы, сельскагаспадарчую тэхніку, рамонтную майстэрню, пляцоўку для захоўвання і рамонту аўтатранспарту, расказалі аб  працоўных буднях  працаўнікоў сельскай гаспадаркі. У такарным цэху дзецям удалося паназіраць за працай токара. Магчыма, пасля гэтай экскурсіі многія задумаюцца аб выбары будучай прафесіі, звязанай з сельскай гаспадаркай.

Жанна Будзевіч